Улады дадалі палітзняволеных працаўніц TUT.by ў «спіс экстрэмістаў»


18 жніўня Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі абнавіла «спіс экстрэмістаў», перадае «Вясна». У ім з’явіліся яшчэ 32 прозвішчы. Сярод іх – галоўная рэдактарка парталу TUT.by Марына Золатава і генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна.

Людміла Чэкіна і Марына Золатава. Калаж з фота zerkalo.io

17 сакавіка 2023 года фігуранткі так званай справы TUT.by Марына Золатава і Людміла Чэкіна былі асуджаныя на 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Золатава і Чэкіна ўтрымліваюцца за кратамі з траўня 2021 года, яны былі прызнаныя палітзняволенымі.

31 ліпеня 2023 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў апеляцыю ў іхнай справе і пакінуў вырак без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення. Ад таго моманту прысуд набыў законную моц.

У «спісе экстрэмістаў», складзеным МУС РБ, на сённяшні дзень згадваюцца 3178 чалавек.

Hавiны
Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў пакаранне Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
2023.07.31 15:07

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў