Фігурантка «справы TUT.by» Дар'я Данілава выйшла на свабоду


Менеджарку праекту Tam.by і дырэктарку «RocketData» Дар’ю Данілаву вызвалілі ў зале суда. Пра гэта паведамляе Zerkalo.io.

Дар’я Данілава.
Фота: Darya Danilova / Facebook

Дар’ю Данілаву затрымалі ў траўні 2021 года ў межах «справы TUT.by», яна была прызнаная палітзняволенай. 22 красавіка 2022-га ў судзе Маскоўскага раёну пачаўся разгляд крымінальнай справы.

Сёння, 25 красавіка, суддзя Алег Каляда абвясціў вырак: Дарʼю прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу ды прызначылі год і чатыры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Улічваючы тэрмін, праведзены ў СІЗА, яе адпусцілі ў зале суда.

Прысуд не набыў моцы і можа быць абскарджаны.

Hавiны
На волі яшчэ тры вязні «справы TUT.ВY»
2022.03.17 19:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў