Палітвязня Данілу Дарафеева эвакуявалі з Беларусі


Сузаснавальнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак паведаміў, што палітычны вязень Даніла Дарафееў, якому прызначылі тры гады «хіміі», пакінуў Беларусь.

«Пазбавілі хлопца ад неабходнасці сядзець 3 гады на «хіміі» паводле палітычнага артыкулу. Замест гэтага Даніла будзе ствараць, вучыцца, жыць паўнавартасным жыццём і забудзе лукашысцкае крывасуддзе як страшны сон», – напісаў Стрыжак у Facebook.

Данілу Дарафеева затрымалі ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Да суда ён быў у СІЗА № 1.

25 сакавіка 2022 у судзе Ленінскага раёну сталіцы быў вынесены прысуд: Данілу прызналі вінаватым, прызначылі 3 гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу і выплату кампенсацыі паводле пазову «Менсктрансу» за блакаванне дарог.

Хлопца вызвалілі з-пад варты да накіравання ў месца адбывання пакарання.

Артыкулы
Журналістка Іна Студзінская з’ехала з Беларусі
2022.02.05 19:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў