Іншаземцы пакідаюць Расею


У расейскіх аэрапортах утварыліся вялізныя чэргі з грамадзянаў Таджыкістану, Узбекістану, Кыргызстану і Туркменістану, якія намагаюцца пакінуць тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляюць грамадзяне гэтых краін у сацыяльных сетках.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэрмінал C міжнароднага аэрапорта «Шарамецьева» за Масквой, Расея. 23 жніўня 2023 года.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

Некалькі рэгіёнаў Расеі абвясцілі забарону на працу іншаземцаў. Гэта тычыцца перш за ўсё грамадзянаў азіяцкіх краінаў, якія працавалі ў асноўным на транспарце, будоўлі і гандлю. Людзі імкнуцца, як мага хутчэй пакінуць Расею, каб вярнуцца дадому.

На пешаходным пераходзе на мяжы Казахстану і Узбекістана натоўп у некалькі тысяч чалавек. Людзі дабіраліся рознымі шляхамі да мяжы некалькі сутак і спрабуюць дабрацца дадому як мага хутчэй.

Тыя грамадзяне азіяцкіх рэспублік, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі, сутыкаюцца з хваляй ксенафобіі пасля тэракту ў Падмаскоўі. Сілавікі падаграюць глебу, калі ладзяць праверкі дакументаў і асабістых рэчаў у іншаземцаў на вуліцах без усялякага дазволу. У Маскве і вобласці ідуць ператрусы ў месцах пражывання грамадзянаў з азіяцкіх рэспублік.

Абноўлена
Што вядома пра тэракт у «Крокус Сіці Хол». Галоўнае
2024.03.23 09:02

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў