Экс-кіраўніка Нагорна-Карабахскай Рэспублікі арыштавалі пры спробе прайсці мяжу Арменіі


Рубэн Варданьян, былы дзяржаўны міністр Нагорнага Карабаху, быў затрыманы ў лачынскім калідоры азербайджанскімі вайскоўцамі падчас спробы прайсці азербайджанскі КПП на мяжы з Арменіяй.

Затрыманне Рубэна Варданьяна.
Фота: DSX.GOV.AZ

Як паведаміла жонка Рубэна Варданьяна, ейны муж «быў арыштаваны і ўзяты ў палон азербайджанскімі ўладамі на мяжы пры спробе пакінуць Арцах [Нагорны Карабах – Заўв. «Белсат»] разам з тысячамі іншых армянаў».

Паведамляецца, што Варданьян быў дастаўлены ў Баку ў суправаджэнні супрацоўнікаў Сілаў хуткага перамяшчэння Дзяржаўнай памежнай службы.

Вядома таксама, што ўрад Арменіі звярнуўся ў Еўрапейскі суд правоў чалавека наконт абароны Варданьяна.

Нарадзінец Ерэвану і мільярдэр Рубэн Варданьян лічыцца адным з найбольш заможных расейскіх бізнесоўцаў, ён – заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі «Тройка Диалог».

У 2022 годзе Варданьян адмовіўся ад расейскага грамадзянства, пасля чаго пераехаў у Карабах, дзе стаў кіраўніком ураду Нагорнага Карабаху. У лютым 2023 года Варданьян быў адпраўлены ў адстаўку з гэтай пасады.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў