МЗС без Уладзіміра Макея – прапанова Каардынацыйнай рады


Альтэрнатыўнае Міністэрства замежных справаў Беларусі прапанаваў утварыць Павел Латушка – чалец прэзідыуму апазіцыйнай Каардынацыйнай рады. Структура мае паўстаць за мяжою – заявіў палітык у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождж».

Павел Латушка звярнуўся да Уладзіміра Макея з заявай, што стварэнне паралельнага Міністэрства замежных справаў за мяжою – цалкам магчымае.

«Сёння заявілі аб адстаўцы яшчэ шэраг (беларускіх – заўв. «Белсат») дыпламатаў, так што без праблемаў можа быць сфармаванае паралельнае Міністэрства замежных справаў Беларусі», – сказаў Латушка.

Ён таксама паведаміў, што апазіцыя адкрытая для дыялогу з прадстаўнікамі дзяржапарату Беларусі дзеля выхаду з крызісу. Падкрэсліў, што створаная дзеля мірнай перадачы ўлады Каардынацыйная рада адкрытая для дыялогу з чыноўнікамі, якія не ўчынілі ўчынілі злачынстваў, на прадмет забеспячэння будучыні нашай краіны.

Інтэрв’ю
Працаўніца штабу Ціханоўскай: Памылка – думаць, што калі пасадзіш Прэзідыюм Каардынацыйнай рады, усё загнецца
2020.09.15 17:25

Павел Латушка цяперзнаходзіцца за мяжою, перакананы, што пры спробе вяртання ў Беларусь будзе арыштаваны, як шэраг ягоных калегаў па радзе.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў