На блогера Ігара Лосіка завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Пра гэта паведаміла ў сваім Instagram ягоная жонка Дар’я. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад сілавых структураў пакуль няма.
Паводле яе, цяпер Ігара ўтрымліваюць у ізалятары на Акрэсціна ў Менску.
Адміністратар папулярнага тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік быў затрыманы ўдзень 25 чэрвеня пасля вобшуку ў ягонай кватэры. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
КА belsat.eu