«Не старгаваліся». Ва Украіне заявілі, што беларусы ў пяць разоў завысілі цэны на дэталі для «Градаў»


Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны раскрыла падрабязнасці перамоваў пра пастаўкі камплектуючых для вытворчасці і рамонту ракетных сістэмаў залпавага агню «Град». Ведамства сцвярджае, што беларускі бок прапанаваў кошты, у 5–6 разоў вышэйшыя, чымся чакалі расейцы.

Сістэма залпавага агню «Град».
Фота: Мінабароны Расеі / topwar.ru

Перамовы вялі беларуская кампанія «Волатаўта» і расейскае «Специальное конструкторское бюро». Кантракт датычыў 250 адзінак прадукцыі, неабходнай для вырабу і рамонту ракетных сістэмаў «Град».

«Спрэчка ўзнікла падчас сустрэчы, калі дэлегацыя «Волатаўта» прэзентавала паперы з разлікамі. Кошт асобных відаў беларускай прадукцыі перавышаў чаканы расейцамі на 500–600%», – сцвярджае Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны.

У выніку беларускі бок прапанаваў аддаць замову субпадрадчыкам, якія не маюць адпаведных ліцэнзіяў:

«Гэта азначае зніжэнне якасці прадукцыі, а таксама падвышаныя рызыкі выкарыстання зробленых з такіх дэталяў і вузлоў РСЗВ “Град”».

Абодва гэтыя прадпрыемствы залучаныя ў заходнія санкцыйныя спісы.

Раней у Беларусі хваліліся, што дапамагаюць Расеі ў вытворчасці зброі і маюць з гэтага прыбытак. «Белсат» пісаў, што некаторыя беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу сталі больш актыўна шукаць новых супрацоўнікаў.

Аб’ектыў
Беларуская прамысловасць працуе на вайну супраць Украіны?
2024.01.11 20:53

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў