Лукашэнка дазволіў вайскоўцам ужываць зброю і спецсродкі супраць грамадзянаў


Аляксандр Лукашэнка дазволіў вайскоўцам прымяняць агнявую зброю, спецсродкі, баявую і спецыяльную тэхніку супраць грамадзянаў. Адпаведны Указ № 37 «Аб змене ўказаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ён падпісаў 1 лютага.

Беларускія вайскоўцы ля станцыі метро «Каменная Горка» ў Менску, Беларусь. 29 лістапада 2020 года.
Фота: Белсат

«Вайскоўцы пры выкананні ўскладзеных на іх задачаў маюць права прымяняць фізічную сілу, спецыяльныя сродкі, баявую і спецыяльную тэхніку, ужываць і выкарыстоўваць зброю з улікам абстаноўкі, характару злачынства, адміністратыўнага правапарушэння і асобы правапарушальніка, кіруючыся патрабаваннямі агульнавоінскіх статутаў», – гаворыцца ва ўказе.

Таксама там адзначаюць, што чалавека, супраць якога можа быць ужытая фізічная сіла, спецсродкі, баявая і спецыяльная тэхніка, мусяць папярэдзіць, што такое магчыма, і даць час на «выкананне законных патрабаванняў». Выключэнне – выпадкі, калі «прамаруджванне стварае беспасярэднюю небяспеку для жыцця вайскоўца або іншых грамадзянаў альбо можа пацягнуць іншыя цяжкія наступствы».

Калі зброя будзе ўжытая, вайсковец павінен надаць параненаму дапамогу.

6 студзеня Лукашэнка ўнёс змены ў Закон аб органах дзяржаўнай бяспекі. Новаўвядзенні дазволілі ўжываць зброю супраць жанчын, дзяцей і людзей з інваліднасцю ў «выпадках аказання імі збройнага супраціву, здзяйснення збройнага альбо групавога нападу ці іншых дзеянняў, якія пагражаюць жыццю або здароўю людзей». Раней гэта дазвалялася толькі ў выпадку ўзброенага нападу.

Hавiны
Міністэрства абароны зацвердзіла інструкцыю аб парадку выдачы зброі атрадам народнага апалчэння
2024.01.13 14:14

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў