У Гомлі пачалі судзіць журналіста Андрэя Толчына


Судовы працэс у дачыненні відэааператара-фрылансэра Андрэя Толчына пачаўся 5 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе.

Журналіст Андрэй Толчын.
Фота: Гомельская вясна / Telegram

64-гадовага журналіста вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: садзейнічанне «экстрэмісцкай дзейнасці», «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку і «дыскрэдытацыя» Беларусі.

Весці справу прызначаны суддзя Дзмітрый Казлоў, які ўжо раней судзіў жыхароў Гомельшчыны ў палітычных справах.

Андрэя Толчына сілавікі затрымалі 23 верасня 2023 года.

Пасля выбараў 2010 года Толчын у якасці відэааператара-фрылансэра супрацоўнічаў з незалежнымі медыямі. За гэта яго шмат разоў штрафавалі і арыштоўвалі на падставе адміністратыўных пратаколаў.

У 2020 годзе Толчына затрымлівалі разам з журналісткай Ларысай Шчыраковай за асвятленне пратэстаў, афіцыйна – нібыта за ўдзел у масавых беспарадках. Таксама журналіста затрымлівалі ў 2021 годзе каля гомельскага СІЗА № 3, дзе ён здымаў сваякоў палітвязняў Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятару.

Hавiны
Былога журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы
2023.10.13 17:28

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў