Ігар Лобан: Крымінальная справа ў дачыненні да «BYPOL» сведчыць пра некампетэнтнасць пракуратуры


Крымінальная справа ў дачыненні да сябраў ініцыятывы «BYPOL» не паўплывае на дзейнасць арганізацыі, распавёў «Белсату» Ігар Лобан. Паводле прадстаўніка ініцыятывы, Генпракуратура чарговы праз прадэманстравала сваю некампетэнтнасць.

Генеральная пракуратура абвінаваціла былога пракурорскага працаўніка Алега Талерчыка, следчага Ігара Лобана, а таксама іншых сябраў ініцыятывы «BYPOL» у распальванні сацыяльнай варажнечы паводле ч.3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ці розні»).

«Завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да сябраў ініцыятывы «BYPOL» – гэта чарговы доказ некампетэнтнасці пракуратуры і спроба ціску на свабоду слова. Ініцыятыва працягне працаваць у штатным рэжыме, калі яны думаюць, што такім чынам здольныя аказаць на нас нейкі ціск, то яны памыляюцца. Мы як працавалі, гэтак і працягнем працаваць», – сказаў «Белсату» Ігар Лобан, прадстаўнік ініцыятывы «BYPOL».

Ігар Лобан Скрын з Youtube-канала «Редакция»

Генеральная пракуратура ў сваю чаргу абгрунтавала завядзенне крымінальнай справы выступам прадстаўнікоў ініцыятывы ў сеціве: «Названыя грамадзяне на інтэрнэт-рэсурсе падчас відэаканферэнцыі для нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве сваімі сцвярджэннямі падахвочвалі слухачоў да варажнечы і розні па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці».

Hавiны
ГУБАЗіК: пасля выбараў затрымалі 65 футбольных фанатаў
2021.03.06 13:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў