Беларусы складаюць найбольшую групу іншаземцаў, што прыбываюць на працу ў Літву


Беларусы робяць найбольшы ўнёсак у рост колькасці іншаземцаў, якія працаўладкоўваюцца ў Літве, адзначаюць у літоўскай Службе занятасці.

Літоўская Служба занятасці.
Фота: lrt.lt

Станам на пачатак года найбольшая колькасць людзей, якія папоўнілі рынак працы ў Літоўскай Рэспубліцы, прыбыла з Беларусі, іх колькасць дасягнула 47,7 тысячы чалавек. Гэта амаль у 1,6 разу больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года (30,5 тысячы).

На другім месцы – украінцы, колькасць працаўладкаваных павялічылася да 44,8 тысячаў чалавек (летась 32,7 тысячы), далей з вялікім адрывам ідуць грамадзяне Узбекістану – 6,6 тысячы (1,8 тысячы ў 2023 годзе), Кыргызстану – 5,6 тысячы (2,5 тысячы ў 2023 годзе) і Таджыкістану – 4,6 тысячы (1,8 тысячы летась).

Паводле намесніцы дырэктара літоўскай Службы занятасці Гiедрэ Сінкевічэне, большасць беларусаў, щто працуюць у Літве, маюць сярэднюю кваліфікацыю і кампетэнцыі. Гэта накладае адбітак на іхную занятасць на рынку працы. Высокакваліфікаваныя працоўныя месцы ў асноўным звязаныя з транспартным сектарам і IT.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў