Адвакатку Юлію Юргілевіч будуць судзіць разам з Паўлам Мажэйкам


Адвакатку Юлію Юргілевіч пачнуць судзіць у Горадні 10 ліпеня. Яна праходзіць у крымінальнай справе з Паўлам Мажэйкам, паведамляе праваабарончы Telegram-канал «Право имеют».

Юлія Юргілевіч.
Фота: gka.grodno.by

Справу ў Гарадзенскім абласным судзе будзе разбіраць Максім Філатаў.

Юлію Юргілевіч і Паўла Мажэйку вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2, арт. 361 КК).

Праваабаронцы адзначаюць, што абставіны гэтай крымінальнай справы невядомыя.

Юлія Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна бараніла ў судах палітвязняў Алеся Пушкіна, Ігара Банцара, Андрэя Сакалоўскага, Арцёма Баярскага, Андрэя Аўсіевіча.

У лютым 2022 года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за нібыта «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Адвакатку затрымалі па вяртанні з Польшчы 30 жніўня 2022 года. У той жа дзень быў затрыманы журналіст і кіраўнік гарадзенскага «Цэнтру гарадскога жыцця» Павел Мажэйка.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 6 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1495 чалавек. Ініцыятыва «Dissidentby» лічыць, што ў краіне 1748 палітвязняў. З 2020 года было заведзена больш за  12 000 крымінальных справаў за пратэсты.

Hавiны
Справу палітзняволенага журналіста Паўла Мажэйкі перадалі ў суд
2023.05.31 18:35

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў