«The Insider»: Зброя з Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі трапляе ў Расею, нягледзячы на санкцыі


Італьянскі вытворца зброі «Beretta» дагэтуль імпартуе ў Расею стралковую зброю праз «дачку» і кампаніі зброевага барона Міхаіла Хубуціі. ЕЗ забараніў пастаўкі ў РФ наразной агнястрэльнай зброі ў 2014 годзе, але вінтоўкі, пісталеты і патроны да іх працягваюць трапляць туды з Нямеччыны, Італіі і Фінляндыі, высветлілі «The Insider» і «IrpiMedia».

Наведнік выставы зброі ў Парыжы спрабуе цэліцца з аўтаматычнай зброі «Beretta». Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота:: Charles Platiau / Reuters / Forum

Журналісты высветлілі, што ўвосень 2023 года на турніры па снайпінгу, які прайшоў у анексаваным Крыме, удзельнікі карысталіся вінтоўкамі розных марак, у тым ліку амерыканскай «SRS Desert Tech» і фінскай «Sako TRG 22 Lapua Oy». І гэта нягледзячы на забарону імпарту стралковай зброі ў Расею, накладзены ЕЗ яшчэ 10 гадоў таму.

Паводле апублікаванага расследавання, сустрэць замежныя ўзоры зброі можна было і ў кастрычніку 2023 года на выставе зброі «АролЭкспа» ў Маскве. Зброя належала Міхаілу Хубуціі. Былы міністр гандлю Маскоўскай вобласці адыгрывае сёння ключавую ролю ў бізнесе, звязанай са зброяй. Ягоныя кампаніі імпартуюць і прадаюць зброю, а таксама займаюцца яе сертыфікацыяй. Адна з найбуйнейшых – ТАА «Рускі Арол», імпарцёр стралковай зброі.

Таксама Міхаіл Хубуція мае сувязі з італьянскай кампаніяй «Beretta Industrie S.P.A» – буйнога акцыянера «Рускага Арла». Гэтае партнёрства забяспечвае пастаўкі ў Расею зброі «Beretta» ды іншых італьянскіх брэндаў праз турэцкія кампаніі, нягледзячы на санкцыі.

Расейскія кампаніі, якія кантралююцца Хубуціяй, таксама працягваюць імпартаваць і вырабляць зброю, выкарыстоўваючы розныя хітрыкі для абыходу санкцыяў.

Акрамя таго, «Beretta»і «Benelli» сумесна з «Рускім Арлом» правялі не менш за шэсць стралковых спаборніцтваў, на якіх выступілі ў якасці спонсараў. Іх зброю актыўна рэкламуюць так званыя ваенкары.

Апроч Хубуціі пастаўкамі італьянскай зброі займаецца кампанія ТАА «Италружье». Кампанія з 2021 года імпартавала ў Расею нямецкія патроны «Ruag Ammotec» і фінскія «Lapua Oy», а таксама фінскія карабіны «Tikka» і «Sako».

План: Б
Як Крэмль выкарыстае Лукашэнку ў атацы на NATO?
2024.01.22 17:01

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў