Саюзнікі Украіны сабралі амаль усе грошы на 800 тысячаў снарадаў


Краіны-саюзніцы сабралі амаль усю суму на закуп 800 тысячаў снарадаў для Украіны. Грошы збіралі з ініцыятывы Чэхіі. Як піша «Bloomberg», боепрыпасы могуць прывезці ва Украіну ўжо цягам некалькіх тыдняў.

Вайна ва Украіне
Украінскія вайскоўцы.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Збор грошай каардынуе Чэхія. Ініцыятыву падтрымалі Нямеччына, Францыя, Польшча, Літва, Латвія, Канада, Данія і Нідэрланды. Боепрыпасы плануецца даставіць ва Украіну цягам некалькіх тыдняў, найбліжэйшымі днямі графік даставы абмяркуюць міністры абароны і замежных справаў краінаў-саюзніц.

У лютым на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл заявіў, што Прага знайшла па-за межамі ЕЗ 500 тысячаў артылерыйскіх снарадаў калібрам 155 міліметраў і 300 тысячаў калібрам 122 міліметры. Палітык тады сказаў, што краіны, якія маюць гэтыя боепрыпасы, гатовыя прадаць іх, і прапанаваў сабраць на гэта грошы.

6 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы чэшскую ініцыятыву, заявіў, што хаця і бачыць «пазітыўны прагрэс», выніку пакуль няма:

«Пазітыўны вынік зможам ацаніць, толькі калі адпаведная колькасць снарадаў будзе ва Украіне».

ЕЗ не здолеў выканаць абяцанне даць ЗСУ мільён артылерыйскіх снарадаў, прытым што Украіне іх трэба не менш за 200 тысячаў штомесяц, каб працягваць вайну з Расеяй, адзначае «Bloomberg».

Аналітыка
Чаму вайна ва Украіне зайшла ў тупік, і чым гэта можа скончыцца?
2024.02.24 06:45

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў