Hrodna.life: латвійскія памежнікі дапытваюць беларусаў і праводзяць агляд тэлефонаў


Беларусаў, якія выязджаюць у Латвію, дапытваюць латвійскія памежнікі, а таксама праводзяць агляд іхных тэлефонаў, піша Hrodna.life са спасылкай на памежныя чаты.

Беларуска-латвійская мяжа, пункт пропуску Урбаны.
Фота: trans.info

Некаторыя беларусы абіраюць паездкі праз Латвію, каб не стаяць доўга ў чэргах на польскай ці літоўскай мяжы. Адзін з удзельнікаў памежных чатаў, які таксама вырашыў так зрабіць, распавёў, што праходжанне беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску «Урбаны» расцягнулася на 3,5 гадзіны, бо ўсіх беларусаў запрашалі на размовы латвійскія памежнікі.

Яшчэ адзін беларус распавёў, што памежнікі падрабязна распытвалі яго, куды ён едзе і з якой мэтай.

Агляд
За што беларусаў найчасцей затрымліваюць на мяжы?
2023.07.13 09:20

Таксама на працягу некалькіх месяцаў на мяжы дапытвае беларускі бок. Размова і асабісты догляд чакае ўсіх, хто трапіў у базу «Беспарадкі», але выклікаць на допыт могуць і выпадковым чынам. Таксама асаблівую ўвагу беларускія памежнікі надаюць замежнікам, асабліва, украінцам, піша Hrodna.life.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў