Медыі: Байдэн угаварыў Нэтаньягу адкласці контрудар па Ірану


Паводле медыяў, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў прэмʼер-міністра Бэньямін Нэтаньягу, што не падтрымае ўдар у адказ па Ірану, бо лічыць, што Ізраіль ужо і так перамог. Белы дом занепакоены тым, што ўдар па Ірану можа прывесці да вялікай рэгіянальнай вайны з катастрафічнымі наступствамі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў у Ізраіль і сустрэўся з прэм’ерам краіны Бэньямінам Нэтаньягу. 18 кастрычніка 2023 года.
Фота: IsraeliPM / Twitter

Газета «The New York Times» са спасылкай на двух ізраільскіх чыноўнікаў паведамляе, што прэмʼер-міністр Бэньямін Нэтаньягу адклаў удар у адказ па Ірану пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Выданне «Axios» сцвярджае, што Байдэн падчас перамоваў з Нэтаньягу папярэдзіў, што ЗША не падтрымаюць контрудар Ізраілю па Ірану. Кіраўніцтва ЗША лічыць, што Ізраіль паспяхова адбіў напад Ірану, таму наносіць удар у адказ не трэба. «Вы выйгралі. Вазьміце перамогу», – сказаў Байдэн Нэтаньягу, сцвярджае выданне. Ізраільскі прэм’ер адказаў, што разумее пазіцыю Белага дому.

На тое, што Ізраіль не будзе спяшацца з захадамі ў адказ указвае таксама заява міністра ізраільскага ўраду Бэні ГанцаГанц зазначыў, што Ізраіль павінен умацаваць «стратэгічны альянс і рэгіянальную супрацу», якая спрыяла таму, што атака Ірану была адбітая. Кансалідацыю саюзнікаў Ізраілю перад тварам іранскай пагрозы міністр лічыць «стратэгічным дасягненнем». Ганц падкрэсліў, што Іран будзе пакараны тады, калі для гэтага прыйдзе час.

«Сутыкнуўшыся з пагрозай з боку Ірану, мы будзем будаваць рэгіянальную кааліцыю і спаганяць з Ірану цану тым спосабам і ў той час, які нам зручны», – падкрэсліў ён, піша «The Times of Israel».

Разбор
Чаму Іран атакаваў Ізраіль – і да чаго тут Газа, «Хамас», «Хізбула» і хусіты
2024.04.14 14:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў