Святлана Ціханоўская: Маё сэрца з народам Ізраілю


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская асудзіла напад на Ізраіль, які Іран учыніў у ноч на 14 красавіка.

Святлана Ціханоўская выступае перад журналістамі пасля паседжання Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 2 кастрычніка 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Я рашуча асуджаю напад Ірану на Ізраіль. Маё сэрца з народам Ізраілю, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны. Аўтарытарныя рэжымы аб’ядноўваюцца ў вось зла. Толькі дзякуючы адзінству і салідарнасці дэмакратычны свет можа спыніць гэты наступ на свабоду», – зазначыла Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Ціханоўская таксама падкрэсліла, што аўтарытарныя рэжым заўсёды пачынаюць з гвалту супраць уласнага рэжыму (маюцца на ўвазе жорсткае здушэнне пратэстаў у Ірану, Беларусі і Расеі), а потым іх дзеянні перарастаюць у вайну.

«Вось чаму так важна прымаць меры супраць унутраных парушэнняў правоў чалавека; у адваротным выпадку гвалт перарасце ў глабальныя канфлікты», – упэўнена абраная прэзідэнтка Беларусі.

Нагадаем, афіцыйны Менск не стаў асуджаць напад Ірану на Ізраіль.

Hавiны
МЗС Расеі выступіла з апраўданнем атакі Ірану на Ізраіль
2024.04.14 17:12

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў