У Тэгеране заявілі, што не маюць намеру працягваць атакі на Ізраіль


Міністр замежных справаў Ірану Гусэйн Амір-Абдулагіян заявіў, што напад на Ізраіль з’яўляўся «абарончай мерай» і Тэгеран не плануе працягваць атакі.

Міністр замежных справаў Ірану Гусэйн Амір-Абдулагіян.
Фота: Amirabdolahian/ X

Паводле кіраўніка МЗС Ірану Гусэйна Амір-Абдулагіяна, Тэгеран дэманструе «адказны падыход да рэгіянальнага і міжнароднага міру і бяспекі».

«На дадзены момант Ісламская Рэспубліка Іран не мае намеру працягваць абарончыя аперацыі, але ў выпадку неабходнасці яна без ваганняў будзе абараняць свае законныя інтарэсы ад любой новай агрэсіі», – напісаў ён у сацсетцы X.

Аналагічную заяву зрабіў начальнік штабу ўзброеных сілаў Ірану Магамад Гусэйн Багэры.

«Нашыя аперацыі скончаны, і мы не маем намеру іх працягваць», – цытуе генерала Reuters.

Разам з тым, Багэры прыгразіў, што калі Ізраіль учыніць удар у адказ, то Іран нанясе новы ўдар і ён будзе «значна больш маштабным, чым сённяшняя ваенная акцыя». Ён таксама распавёў, што Тэгеран папярэдзіў Вашынгтон: калі ЗША прымуць удзел у контрудары Ізраілю супраць Ірану, то амерыканскія базы ў рэгіёны стануць мішэнню.

Разбор
Чаму Іран атакаваў Ізраіль – і да чаго тут Газа, «Хамас», «Хізбула» і хусіты
2024.04.14 14:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў