У Менску затрымалі педафіла за секс з 11-гадовым школьнікам


Менская міліцыя паведаміла аб затрыманні 22-гадовага падазраванага ў злачынстве супраць сексуальнай недатыкальнасці непаўналетняга. Выкрыць яго дапамаглі бацькі пацярпелага.

Скрыншот відэа ГУУС Мінгарвыканкаму

Па версіі міліцыі, 22-гадовы мянчук пазнаёміўся з 11-гадовым школьнікам, які пражываў у яго пад’ездзе. Ён спакусіў новага знаёмага і на працягу некалькіх месяцаў «здзяйсняў у дачыненні да яго дзеянні сексуальнага характару». Ён перадаў школьніку сваю банкаўскую карту і дазволіў ёю расплачвацца.

Бацькі хлопчыка звярнулі ўвагу на дарагія пакупкі сына, а таксама на банкаўскую карту, высветлілі яе паходжанне і звярнуліся ў міліцыю.

«Узбуджаная крымінальная справа за дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да малалетняга. Правяраецца дачыненне фігуранта да аналагічных злачынстваў», – заявілі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

Аналітыка
Педафілы ў Беларусі не перавядуцца? Чаму расце колькасць няпоўнагадовых пацярпелых
2023.03.18 09:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў