Улады адбіраюць дамен reform.by


Рэдакцыя Reform.by атрымала ліст ад Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце пра тое, што ААЦ пастанавіў ануляваць запіс аб рэгістрацыі даменнага імя reform.by. Ліст падпісаны 15 красавіка 2024 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«У сувязі з залучэннем у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі – інтэрнэт-сайту, у якасці ідэнтыфікатара якога ўказанае даменнае імя reform.by, адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны прынятая пастанова ануляваць у цэнтралізаванай базе даных пра даменныя імёны, зарэгістраваныя ў нацыянальнай даменнай зоне, у тым ліку пра іх уладальнікаў, запіс аб рэгістрацыі даменнага імя reform.by», – паведамляецца ў лісце за подпісам намесніка кіраўніка ААЦ Сяргея Жарнасека.

Пастанову аб ануляванні абавязаны выканаць рэгістратар hoster.by.

Нагадаем, некалькі дзён таму ААЦ змяніў інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў і цяпер «паводле закону» можа ануляваць рэгістрацыю даменаў, залучаных у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасля анулявання дамену рэдакцыя размесціць сайт на дамене reform.news. Ён таксама ўжо заблакаваны ў Беларусі, але не падкантрольны ўладам у Менску.

Аналітыка
«Рэйдарскі захоп і дробнае паскудства». Ці нашкодзіць медыям пагром сайтаў у зоне.by?
2024.04.09 21:14
Hавiны
Улады забралі даменнае імя Baj.by у Беларускай асацыяцыі журналістаў
2024.01.03 11:42

 

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў