Летась у беларускіх судах разгледзелі каля 32 тысяч крымінальных справаў, толькі ў 8 з іх пракуроры адмовіліся ад абвінавачання


Беларускія пракуроры ў 2022 годзе падтрымалі абвінавачанне ў 31 924 крымінальных справах, гэта на 3,9 % больш, чымся ў 2021-м, паведамілі на паседжанні калегіі Генеральнай пракуратуры пад старшыняваннем генпракурора РБ Андрэя Шведа.

Падчас паседжання ў Генеральнай пракуратуры.
Фота: prokuratura.gov.by

Падводзячы вынікі працы ведамства за 2022 год, пракуроры падлічылі: «кіруючыся прынцыпам прэзумпцыі невінаватасці», яны адмовіліся ад абвінавачання ў поўным аб’ёме ў дачыненні 8 асобаў, частку абвінавачанняў знялі ў дачыненні 44 асобаў.

Паводле пракурорскай статыстыкі, летась былі разгледжаныя 1640 крымінальных справаў «экстрэмісцкай» скіраванасці.

«Пытанні кваліфікацыі дзеянняў, практыка прызначэння пакаранняў застаюцца на асаблівым кантролі для забеспячэння непазбежнасці адказнасці вінаватых асобаў», – падкрэсліваюць пракуроры, паведамляючы пра такія справы.

У выніковай справаздачы адзначаецца таксама павелічэнне з 1095 да 1836 колькасці крымінальных справаў, якія разбіраліся летась у выязных судовых пасяджэннях, (5 % ад агульнай колькасці).

Вырасла і колькасць справаў, якія разглядаліся ў 2022 годзе ў апеляцыйнай інстанцыі з удзелам пракурораў: з 7146 да 8031 (на 12,4 %).

Генпракуратура падлічыла, што ў 2022 годзе былі скіраваныя ў суды 509 заяваў (у 2021-м – 300) аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Hавiны
Два гады за два каментары, 47 дзён галадоўкі, тысяча тэрарыстаў. Рэпрэсіі 15 лютага
2023.02.15 23:09

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў