У Новай Баравой у Менску тыдзень была кепская вада, але пра гэта нікому не казалі


У менскім жылым раёне Новая Баравая ўзніклі праблемы з водаправоднай вадой. Пра гэта 16 красавіка паведамілі ў кампаніі-забудоўшчыку «А-100». Праўда, адбылося гэта праз тыдзень пасля таго, як вада сапсавалася.

Новая Баравая. Менск, Беларусь. 21 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

«Мы ведаем аб праблеме паступлення вады з прымешкай у раёне Новая Баравая. На працягу тыдня мы вядзем камунікацыю з Менскводаканалам, пакідаем ім звароты і афіцыйныя запыты ад таварыстваў уласнікаў, спрабуем высветліць прычыны і паскорыць працэс нармалізацыі вады», – паведамілі ў «А-100».

І параілі не ўжываць ваду з-пад крану.

На гэта кампанія атрымала шмат крытыкі ад жыхароў Новай Баравой праз тое, што тыдзень не паведамляла пра кепскі стан вады.

Затым у «А-100» заявілі, што Менскводаканал прамыў вонкавы трубаправод у Новай Баравой. Таксама ў мікрараён прыбыў вадавоз з чыстай пітной вадой.

У кампаніі таксама параілі праліць ваду, калі яна будзе ісці надалей з прымешкамі. Калі гэта не дапаможа – звяртацца ў дыспетчарскую Менскводаканалу.

Разбор
Чаму ў Новай Баравой стаіць чарга бацькоў першакласнікаў? Рэч не ў самой школе
2023.06.12 15:54

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў