Лукашэнка прызначыў новага першага намесніка Генштабу – цяпер гэта Андрэй Маціевіч


У Генеральным штабе Узброеных Сіл Беларусі адбыліся кадравыя змены. На пасаду першага намесніка начальніка Генштабу прызначаны былы начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Андрэй Маціевіч. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Андрэй Маціевіч. Скрыншот з відэа: «ВоенТВ Беларуси» / YouTube

18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ўказам нумар 212 прызначыў генерал-маёра Андрэя Маціевіча першым намеснікам начальніка Генеральнага штабу Узброеных Сіл Беларусі. Да прызначэння Маціевіч займаў пасаду начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны – намесніка начальніка Генштабу УС РБ.

Генерал-маёр Андрэй Маціевіч нарадзіўся 2 верасня 1971 года ў вёсцы Вялікае Вольжава Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці. Выпускнік Менскай сувораўскай ваеннай вучэльні 1988 года. У 1992 годзе скончыў з залатым медалём Алмацінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню, у 2003 годзе таксама з залатым медалём скончыў Агульнавайсковую акадэмію Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі ім. Фрунзэ. З чырвоным дыпломам скончыў у 2010 годзе Акадэмію Генштабу Узброеных сіл РФ.

Вайсковую службу праходзіў на розных пасадах у галоўным аператыўным упраўленні Генеральнага штабу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, быў першым намеснікам начальніка ГАУ.

На пасадзе начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны – намесніка начальніка Генеральнага штабу Узброеных Сіл служыў з 7 ліпеня 2020 года. Воінскае званне генерал-маёр атрымаў 2 ліпеня 2021 года.

Пачынаючы з 2022 года ў Беларусі амаль бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні, звязаныя з прызывам вайскоўцаў запасу і адпрацоўкай разгортвання сілаў тэрытарыяльнай абароны.

Hавiны
У Менску было чуваць выбухі і стрэлы – гэта праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны
2022.08.29 20:35

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў