Беларуску, якая вярнулася з Польшчы, асудзілі на 10 гадоў калоніі


30-гадовую жыхарку Ваўкавыску Аляксандру Каско, якая сёлета вярнулася ў Беларусь з Польшчы, засудзілі на 10 гадоў калоніі, паведамляюць праваабаронцы. Яе справу разглядаў Гарадзенскі абласны суд (суддзя Дзмітрый Бубенчык). Прысуд быў агучаны 19 снежня.

Аляксандра Каско.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Каско абвінавачвалі ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», «незаконных дзеяннях у дачыненні персанальных звестак», «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «паклёпе на Лукашэнку», «знявазе Лукашэнкі», «знявазе прадстаўніка ўлады» і «знявазе суддзі».

Пра затрыманне Аляксандры Каско пасля вяртання з-за мяжы стала вядома ў лютым. Яе арыштавалі на 10 содняў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». На волю жанчына так і не выйшла. У сакавіку беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандру Каско палітзняволенай.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў