Лукашэнка даручыў узброіць міліцэйскія патрулі «як мінімум пісталетамі»


Падчас нарады з сілавікамі 20 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў узброіць у Беларусі патрулі паставой службы міліцыі стралковай зброяй. Гэтае пытанне ён даручыў узяць на кантроль МУС, КДБ, спецслужбам і пракуратуры.

Вучэнні МУС
Беларускія сілавікі.
Фота: pressmvd / Telegram

«Патрулі павінны быць узброеныя. Стралковай зброяй. Прынамсі пісталетамі. І пра гэта павінны ведаць усе. І яны павінны хадзіць спакойна па вуліцах. Гарантыя – ніякіх злачынстваў у гэтых раёнах не будзе», – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, наяўнасць на вуліцах гарадоў узброеных сілавікоў дазволіць беларусам «адчуваць сябе ў бяспецы ўдома, на працы, на вуліцы ў любы час сутак».

Лукашэнка таксама заявіў, што польская і амерыканская выведкі рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць грамадзянскага насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расею і Беларусь. Яшчэ палітык накручваў грамадства пагрозаю Трэцяй сусветнай вайны і абвінаваціў апазіцыю ў супрацы з Захадам.

Каментар
Лукашэнка спужаўся расколу элітаў і анансаваў атакі на Польшчу? Што значаць новыя выказванні
2024.02.20 19:38

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў