Беларус Алім Кашавараў, які атрымаў раненне ў «Крокусе», у крытычным стане


Бацька беларуса Аліма Кашаварава, які быў сур’ёзна паранены падчас тэракту ў комплексе «Crocus City Hall» 22 сакавіка, распавёў тэлеканалу ОНТ пра сынаў стан.

Алім Кашавараў.
Крыніца: Zerkalo.io

Алім Кашавараў застаецца ў Боткінскай больніцы Масквы.

«Стан у Аліма крытычны, – кажа ягоны бацька Іосіф Кашавараў, – Ён ляжыць пад штучнай вентыляцыяй лёгкіх, у штучнай коме. Множныя паражэнні цела. Сепсіс пачаўся. Адмовілі ныркі. Рабілі там… ныркі аднаўлялі. Вялікая была вельмі страта крыві. Усё ідзе вельмі складана, ніякіх прагнозаў дактары не даюць. Але, малойцы, робяць усё, што могуць».

Сябра Аліма Міхаіл Шукайла распавёў ОНТ, што той у часе тэракту атрымаў тры раненні ў жывот. «Ён яшчэ да пандэміі там працаваў. Ён меўся дадому ехаць, але застаўся на падпрацоўку, калі канцэрт. Падчас гэтых канцэртаў ён стаіць у ачапленні ў самой зале», – заявіў ягоны сябра.

Калега беларуса Аляксей Асанушкаў распавёў расейскім медыям, што яны з Алімам Кашаваравым пры нападзе «былі на першай лініі», тэрарысты ішлі проста на іх. «Пачалі страляць, мы пачалі ратаваць людзей на максімуме. Ён выскачыў на злачынцаў, каб неяк спыніць іх, выратаваць людзей, яго адразу пасеклі чаргой», – заявіў ён.

Алім Кашавараў нарадзіўся ў Бабруйску ў 1981 годзе ў шматдзетнай сям’і. У яго два родныя браты і сястра, двое з іх працягваюць жыць у Бабруйску. Малодшы брат Аліма – вядомы ў Бабруйску відэограф Аляксандр Кашавараў, піша Zerkalo.io. У пацярпелага ёсць дачка, якая таксама жыве ў Бабруйску. Апошнія гады Алім жыў у Маскве, працаваў ахоўнікам-кантралёрам у «Crocus City Hall».

Абноўлена
Падчас тэракту ў «Крокусе» двое беларусаў-ахоўнікаў ратавалі людзей. Адзін з іх прапаў
2024.03.24 16:04

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў