Маці Рамана Пратасевіча: Не выключаю, што ў яго мог быць сэрцавы прыступ


У тэлеграм-канале «Беларусь головного мозга» з’явілася інфармацыя, што Раман Пратасевіч цяпер у адным з менскіх шпіталяў у крытычным стане. Наталля Пратасевіч пацвердзіла «Белсату», што атрымала такую інфармацыю ад людзей з медычных колаў.

Паводле спадарыні Наталлі, яна верыць, што гэта можа быць праўдай, бо ў сына сур’ёзныя праблемы з сэрцам.

«У Рамана ёсць праблемы з сэрцам, яго праз гэта ў войска не ўзялі. Аднойчы ў яго здарыўся перадынфарктны стан. Мы ўсе сэрцавікі паводле матчынай лініі. Я, дачка, бабулі, дзядулі. Калі яму нешта там зрабілі, то гэта магло справакаваць сэрцавы прыступ».

У якім шпіталі можа быць Раман, спадарыня Наталля не ведае, бо кажа, што інфармацыя пераходзіла ад адных дактароў да іншых, бо медыкі цяпер вельмі запужаныя.

23 траўня авіярэйс Афіны – Вільня быў пасаджаны ў Менску, а адзін з яго пасажыраў – вядомы журналіст і блогер Раман Пратасевіч, абвінавачаны адразу ў некалькіх крымінальных справах, – затрыманы. Улады Беларусі заяўляюць, што самалёт сеў з прычыны паведамлення пра бомбу, а затрыманне было выпадковым.

Артыкулы
Аперацыя супраць самалёта Ryanair і затрыманне Рамана Пратасевіча. Галоўнае
2021.05.23 23:49

ДР belsat.eu

Стужка навінаў