Затрымалі дырэктара і галоўную бухгалтарку парталу Dev.bу


Сілавікі затрымалі дырэктара і галоўную бухгалтарку Dev.bу, які піша пра ІТ-індустрыю ў Беларусі і свеце.

Гэта дырэктар «Дэў Бай Медыя» Віталь Андрос і ягоная жонка Алена.

Крыніца: devby.io

«Пакаяннае» відэа з імі з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах.

Згодна з паведамленнямі ў тых крыніцах, «сужэнства адыгрывала важную ролю ў працы парталу, на якім мэтанакіравана распальваліся негатыўныя эмоцыі да сваёй краіны, каб дагадзіць так званым еўрапейскім каштоўнасцям».

Таксама на відэа мужчына сцвярджае, што ў жніўні 2020-га браў удзел у пратэстах і падпісаны на прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-каналы, быў зарэгістраваны ў чат-боце «План Перамога».

Канкрэтныя артыкулы, паводле якіх затрымалі прадстаўнікоў кампаніі, не ўдакладняюцца.

Hавiны
Святлана Мацкевіч: Мне б паплакаць, але Уладзімір заклікаў не маўчаць
2022.06.23 23:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў