Былы пракурор Сафараў разам з жонкай на волі пасля 10 дзён у следчым ізалятары


Як стала вядома «Нашай Ніве», былы высокапастаўлены пракурор Эльдар Сафараў і ягоная жонка, адвакатка Юлія Станкевіч, выйшлі на волю пасля 10 сутак за кратамі.

Былы пракурор Эльдар Сафараў і ягоная жонка, адвакатка Юлія Станкевіч.
Фота: «Вясна» / Telegram

Іх затрымалі 12 снежня. Сужэнцаў абвінавацілі паводле «народнага» артыкула аб масавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Сафараў, які ў 2010 годзе быў на баку абвінавачвання ў справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, звольніўся з Генпракуратуры ў кастрычніку 2020 года падчас пратэстаў. Ён пацвярджаў, што «сыход звязаны з падзеямі лета і восені».

СП, belsat.eu

Стужка навінаў