Нямеччына асудзіла рэпрэсіі падчас «бязвыбараў» у Беларусі


Нямецкае Міністэрства замежных справаў асудзіла рэпрэсіі падчас правядзення выбараў. Адпаведная заява з’явілася ў акаўнце нямецкага ведамства ў сацыяльнай сетцы X.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 1prof.by

«Мы рашуча асуджаем сістэмныя рэпрэсіі вакол выбараў у Беларусі. Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ўсе даступныя сродкі для задушэння дэмакратычных памкненняў народу Беларусі. Гэта пацвярджае іх сілу – і гэтая сіла працягвае палохаць рэжым», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным нямецкім МЗС у сетцы X.

Нагадаем, што раней з заявай, у якой асуджаюцца фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары, выступіў Дзярждэпартамент ЗША. У ёй гаворыцца, што выбары адбываліся ў атмасферы страху, пры якой выбарчы працэс немагчыма назваць дэмакратычным. У заяве таксама адзначаецца, што ўлады Беларусі не дазволілі прыехаць на выбары назіральнікам ад АБСЕ і гэта паўплывала на празрыстасць выбарчага працэсу. У сваёй заяве Дзярждэпартамент заклікаў рэжым Лукашэнкі скончыць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і пачаць дыялог з апазіцыяй.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў