Беларусам паднялі камандзіровачныя выплаты: з 9 да 12 рублёў за дзень


Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову, якая падвышае так званыя сутачныя – выплаты за камандзіроўку ў межах Беларусі. Пастанову афіцыйна апублікавалі 26 сакавіка. Яна ўносіць змены ў парадак кампенсацыі выдаткаў на камандзіроўкі, прыняты ў 2019 годзе. Кансалідаванай версіі правілаў яшчэ не публікавалі.

Ворота города, Минск, Вароты Менску
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Брама Менску ля чыгуначнага вакзалу ў Менску, Беларусь. 22 чэрвеня 2023 года.
Фота: Белсат

Пастанова не толькі падняла памер сутачных з 9 да 12 рублёў. Цяпер Міністэрства працы і Міністэрства фінансаў маюць штогод да 1 сакавіка пераглядаць памер гэтых выплатаў. Таксама ўнеслі змены ў некаторыя правілы камандзіровак.

У загадзе аб накіраванні ў камандзіроўку маюць пазначаць месца, мэту, тэрмін паездкі і іншыя звесткі. Месца пражывання можа быць не ў тым жа населеным пункце, куды адкамандзіравалі працаўніка, і тады працаўнік можа атрымаць кампенсацыю за праезд да месца працы, калі дасць наймальніку пацвярджальныя дакументы. За праезд маюць кампенсаваць выдаткі за рэгулярныя рэйсы і толькі за фактычную цану квітка, калі ж квіткоў няма, то кампенсуюць 0,1 базавай велічыні (4 рублі) за праезд у кожны бок за кожны дзень камандзіроўкі.

Калі працаўнік жыве не ў гатэлі, то таксама можа атрымаць кампенсацыю, але не вышэй за цану нумара першай катэгорыі ў гатэлі адпаведнага населенага пункту або бліжэйшага, калі ў тым самым населеным пункце няма гатэлю.

Пры праездзе за мяжу Беларусі будуць кампенсоўваць сплату збору і аплату за рэгістрацыю ў электроннай чарзе, кампенсаваць выдаткі на абмен валюты.

Hавiны
Беларусы за квартал разбагацелі на 26 чарак і скварак
2024.03.07 18:09

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў