Цяпер беларусам нельга нават захоўваць у сябе дроны. «BELPOL» раіў іх схаваць ці зламаць


28 сакавіка ў Беларусі набыла моц забарона на захоўванне фізічнымі асобамі цывільных беспілотных лятальных апаратаў. Яе ўвялі ўказам № 297 ад 25 верасня 2023 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

Адразу пасля апублікавання ўказу фізічным асобам у Беларусі было забаронена завозіць, эксплуатаваць і вырабляць дроны. Але яшчэ давалася паўгода на тое, каб пазбыцца беспілотнікаў, перадаўшы або прадаўшы іх арганізацыям ці ІП або здаўшы на захоўванне ў РУП «Белаэранавігацыя».

Цяпер жа завоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб цывільных беспілотнікаў дазволеныя толькі арганізацыям і ІП у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, вызначаных указам.

Пасля ўведзенай забароны рукі да чужой маёмасці пачалі цягнуць праўладныя арганізацыі. Напрыклад, з боку сілавікоў з’явілася ініцыятыва «Крылы», якая стала заклікаць грамадзянаў перадаваць свае БПЛА на патрэбы ўзброеных сілаў і іншых вайсковых фармаванняў.

На думку прадстаўніка «BELPOL» Уладзіміра Жыгара, дроны ў ні ў якім разе не варта аддаваць у рукі «бандытаў у пагонах». Бо ў выніку іх будуць выкарыстоўваць для таго, каб загнаць народ Беларусі ў «канцэнтрацыйныя лагеры».

Паводле яго, гэтыя дроны трэба схаваць так, каб да іх «не дабраліся рукі карнікаў». Каб беспілотнікі ляжалі да моманту, калі «яны спатрэбяцца». Калі няма такой магчымасці – іх трэба зламаць.

Разбор
«Схавайце да лепшых часоў ці зламайце». Што рабіць беларусам, у якіх яшчэ застаюцца дроны
2023.12.29 20:09

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў