Мінфін: дэфіцыту бюджэту па выніках года не будзе


Беларусь скончыць 2023 год без дэфіцыту бюджэту, заявіў міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў. Улады лічылі, што дэфіцыт складзе 3,1 млрд рублёў.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Мы планавалі дэфіцытны бюджэт, а сёння мы выканаем яго без дэфіцыту. Гэта не можа не радаваць», – кажа Юрый Селівёрстаў.

Раней прадстаўнікі Мінфіну ўжо казалі, што выдаткі не перавысяць даходаў бюджэту ў 2023 годзе. Даведацца, як ідзе напаўненне бюджэту і трата сродкаў можна толькі са словаў чыноўнікаў, бо Мінфін не публікуе справаздачаў з сярэдзіны 2022 года.

Паводле Селівёрстава, сярод іншага, бюджэту дапамаглі экспарцёры. У наступным годзе ўлады разлічваюць, што падатковыя прыбыткі ад замежнаэканамічнай дзейнасці павялічацца амаль удвая.

У 2024 годзе таксама плануецца дэфіцыт бюджэту на суму 4,75 млрд рублёў.

Аналітыка
«Супярэчлівы і з беспадстаўнымі надзеямі». Што не так з бюджэтам Беларусі налета?
2023.10.24 20:37

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў