Дызайнер Анатоль Лазар выйшаў на свабоду пасля адміністратыўнага арышту


Дызайнер, рэкламіст і выдавец Анатоль Лазар, які быў пакараны 15 соднямі адміністратыўнага арышту, вярнуўся дадому. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Настрой бадзёры, нават аднавіў уваход у ФБ», – напісаў ён.

Анатоль Лазар быў затрыманы 12 верасня. Тады ў яго адбыўся ператрус, сілавікі забралі кампютар і тэлефон. Ён быў пакараны 15 соднямі адміністратыўнага арышту.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, – сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком менскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў