Сутыкненне судна з мостам у Балтымары і самасуд над забойцам у Мексіцы. Фатаграфіі тыдня


Святкаванне беларусамі Дня Волі ў Грузіі, пясчаная бура ў Кітаі, сутыкненне кантэйнеравоза з мостам у амерыканскім Балтымары, перадача па паветры гуманітарнай дапамогі для сектару Газа – сабралі здымкі за тыдзень.

Святкаванне Дня Волі ў Тбілісі. Беларусы сабраліся на акцыю да 106-годдзя БНР на плошчы перад будынкам парламента. Тбілісі, Грузія. 24 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат
Пясчаная бура ў правінцыі Цзілінь (Jilin) на паўночным усходзе Кітая. 28 сакавіка 2024 года.
Фота: AFP / East News
Чальцы хрысціянскага брацтва пакаяльнікаў Санта-Вэра-Крус-дэ-Сан-Вісэнтэ практыкуюць самабічаванне па спіне як добраахвотны акт веры падчас працэсіі, вядомай як «Los Picaos», у Вялікую пятніцу ў муніцыпалітэце Сан-Вісэнтэ-дэ-ля-Сансьера (San Vicente de la Sonsierra), Іспанія. 29 сакавіка 2024 года.
Фота: Alvaro Barrientos / AP Photo / East News
Пара развітваецца на чыгуначным вакзале ў Славянску ў Данецкай вобласці, Украіна. 26 сакавіка 2024 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Паранены мясцовы жыхар трымае свайго ката, якога знайшоў у пашкоджанай авіяўдарам кватэры ў Харкаве, Украіна. 27 сакавіка 2024 года.
Фота: Sergey Bobok / AFP / East News
Жанчыну, падазраваную ў выкраданні і забойстве 8-гадовай дзяўчынкі, натоўп выцягвае з паліцэйскай машыны для самасуду. Таска-дэ-Аляркон (Taxco de Alarcón), Мексіка. 28 сакавіка 2024 года.
Фота: Fernando Llano / AP Photo / East News
Аўтамабільны мост Фрэнсіса Скота Кі даўжынёй 2,5 км абрынуўся ў Балтымары пасля таго, як у яго ўрэзаўся 300-метровы кантэйнеравоз. З ракі былі выратаваны два чалавекі. Шэсць чалавек – усе члены будаўнічай брыгады, якая працавала на мосце – былі аб’яўлены зніклымі без вестак і лічацца загінулымі пасля прыпынення пошукавай аперацыі Берагавой аховы ЗША. Балтымар, ЗША. 26 сакавіка 2024 года.
Фота: Maxaar Technologies / AP / East News
Самалёт ваенна-паветраных сілаў ЗША C-17 выпусціў кантэйнеры з гуманітарнай дапамогай палестынцам у сектары Газа. 29 сакавіка 2024 года.
Фота: Hussein Malla / AP Photo / East News
Жыхары Пячэрскага раёну Кіева стаяць каля пашкоджанага ў выніку абстрэлу двума балістычнымі ракетамі будынку. Сем чалавек былі параненыя, з іх дзве шпіталізаваныя. Кіеў, Украіна. 25 сакавіка 2024 года.
Фота: Vadim Ghirda / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў