Беларускі музыка Ap$ent расказаў, чаму з'ехаў з сям'ёй у Грузію


З Беларусі працягвае з’язджаць творчая інтэлігенцыя. Музыкі, пісьменнікі, журналісты, якія гавораць праўду, непажаданыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яны знаходзяць прытулак у іншых краінах, працягваюць тварыць і вераць, што абавязкова вернуцца на радзіму, вольную ад дыктатарскага рэжыму. Так гаворыць і магілёўскі музыка Арсеній Кісляк, аўтар такіх папулярных у Беларусі кампазіцый, як «Мылю і малюся» і «Песня вясёлага беларуса». Свае новыя гіты ён цяпер вымушаны пісаць у Грузіі.

Арсений Кисляк.
Фото: instagram.com/senya_apsent

«Мог быть знатный денек, но звонок – тебе грозит срок за пару строк», – спявае на вуліцах Батумі беларускі музыка.

Арсеній Кісляк стварыў праект Ap$ent, як ён кажа, па-за папулярнымі трэндамі. Музыкі ў Менску гралі іранічную музыку, натхняліся парадкам дня. І шырока вядомыя сталі пасля гіта «Мыюся і малюся», навеянага вядомым выказваннем Аляксандра Лукашэнкі аб тым, як трэба змагацца з пандэміяй каронавірусу.

Hавiны
Як Лукашэнка прыйшоў да ковід-дысідэнцтва. Згадваем галоўныя выказванні
2021.10.22 17:08

Але чым больш Кісляк набіраў папулярнасць, тым больш ён раздражняў афіцыйны Менск. У выніку, праз палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў лютым гэтага года ён з жонкай вымушаны быў перабрацца ў Грузію.

«У жонкі быў такі выбар, калі шчыра, сумнеўны: альбо заставацца і сядзець на „хіміі“, прычым у Беларусі вельмі дрэннае стаўленне да палітвязняў, альбо з’язджаць. Мы вырашылі, што трэба зʼехаць. Карацей, нас зʼехалі. Лукашэнка – аўтар проста грандыёзных рэпрэсіяў, проста велізарных, у адносінах да свайго народу», – кажа музыка.

Арсеній актыўна выступае супраць вайны ва Украіне – ён грамадзянін Беларусі, але ўкраінец па нацыянальнасці. Побач з украінцамі і эмігрантамі з Расеі ўдзельнічае ў акцыях пратэсту, якія праходзяць у Грузіі супраць уварвання арміі Расеі ва Украіну. Музыка ўпэўнены: самі беларусы вайны не хочуць. Злачынная ўцягнутасць Беларусі ў гэтую вайну – адказнасць Аляксандра Лукашэнкі, які адчайна чапляецца за ўладу і так хоча заслужыць ухвалу Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
Інтэрв’ю з аўтарам песні пра «дзядзьку Сашу і цётку Ліду», якога называюць новым «Ляпісам»
2020.07.14 13:52

«Беларусы не маюць у галаве гэтай імперскасці. Яны не жадаюць, каб была вайна ўвогуле, і яны вельмі моцна не жадаюць, каб пакутавалі ўкраінцы. У нармальных беларусаў з украінцамі вельмі добрыя адносіны, нас аб’ядноўваюць і культура, і традыцыі. Адказныя тыя, хто прымае рашэнні. Падзяліць трэба выразна: дзяржава цалкам аддзеленая ад грамадства беларускага», – кажа Арсеній.

Адметна, што Арсеній не называе свае песні палітычнымі. Пішу, маўляў, на сацыяльныя тэмы. Але, тлумачыць, заставацца па-за палітыкай, калі ўлада падманула ўсю краіну, фальсіфікаваўшы выбары, проста немагчыма. І сатырычныя радкі, якія піша Кісляк, становяцца зброяй супраць дзейнага рэжыму.

Hавiны
Інтэрв’ю з аўтарам песні пра «дзядзьку Сашу і цётку Ліду», якога называюць новым «Ляпісам»
2020.07.14 13:52

Святлана Аўчарава, Марк Падбярэзін, Батумі, Грузія belsat.eu

Стужка навінаў