Іран павысіў цэны на нафту і скараціў пастаўкі ў Кітай


Гандаль нафтай паміж Кітаем і Іранам застопарыўся, паколькі Тэгеран патрабуе ад свайго галоўнага гандлёвага партнёру купляць сыравіну па больш высокіх коштаў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Скарачэнне паставак іранскай нафты, якая складае каля 10% імпарту сырой нафты ў Кітай і дасягнула рэкорду ў кастрычніку, можа падтрымаць сусветныя цэны і скараціць прыбыткі кітайскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, адзначае агенцтва.

На гэты рэзкі крок, які адзін з прадстаўнікоў галіны назваў «дэфолтам», магла паўплываць адмова ЗША ад эмбарга ў дачыненні венесуэльскай нафты. Пасля гэтага Венесуэла перанакіравала пастаўкі ў ЗША і Індыю, што таксама скараціла доступ Кітаю да танных рэсурсаў.

Суразмоўцы агенцтва адзначаюць, што сітуацыя вакол іранскіх паставак патавая. Пакуль незразумела, чым усё скончыцца і ці гатовыя кітайскія нафтаперапрацоўчыя заводы пагадзіцца на новую цану.

«Пакупнікі ўсё яшчэ спрабуюць знайсці рашэнне, паколькі новыя цэны занадта высокія. Але паколькі ў іх абмежаваны выбар, а іранскі бок вельмі жорсткі, магчымасці для перамоваў аб кошце складаныя і не на карысць кітайскіх пакупнікоў», – цытуе Reuters адну са сваіх крыніцаў.

Кітай зэканоміў мільярды долараў на тым, што купляў нафту з вялізарнымі скідкамі ў краінаў, якія трапілі пад міжнародныя санкцыі – Расеі, Ірану і Венесуэлы. Агулам гэтыя краіны забяспечваюць 30% імпарту сырой нафты ў КНР.

Аналітыка
Барацьба за новы сусветны парадак. Аналізуем геапалітычныя працэсы 2023 года
2023.12.29 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў