Палітзняволеную Соф'ю Сапегу вызвалілі


Палітзняволеную Соф’ю Сапегу вызвалілі. Забіраць яе прыехаў асабіста губернатар Прыморскага краю, паведамляе «Вясна».

Соф’я Сапега на волі.
Фота: Вясна / Telegram

Палітзняволеную Соф’ю Сапегу вызвалілі з-за кратаў. Забіраць яе прыехаў асабіста губернатар Прыморскага краю Алег Кажэмяка. Ён «выказаў надзею, што далейшае жыццё дзяўчыны складзецца добра».

БелТА паведамляе, што Сапегу памілаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Хочацца падзякаваць Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тую магчымасць, якую ён мне даў, за той падарунак не толькі для мяне, але і для ўсёй маёй сям’і. За магчымасць вярнуцца дадому, да сваёй маці, да свайго бацькі. За тое, што мне быў дадзены другі шанц. Ён дадзены быў далёка не шматлікім, а мне сапраўды вельмі пашанцавала», – сказала Соф’я Сапега.

Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам. Пазней яе асудзілі да 6 гадоў калоніі, а Рамана – памілавалі. Генеральная пракуратура Беларусі 14 красавіка задаволіла хадайніцтва аб экстрадыцыі Сапегі ў Расею для адбыцця пакарання «пасля атрымання гарантыяў выканання прысуду».

Hавiны
Справу Соф’і Сапегі зарэгістравалі ў расейскім судзе. Крымінальны артыкул дзіўны
2023.04.27 22:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў