Версія дыверсіі на нафтаправодзе «Дружба» ў Польшчы не пацвердзілася


Польскі аператар «Pern» паведаміў, што прычынаю разгерметызацыі нафтаправоду «Дружба» не сталася дыверсія. «Інцыдэнт не мае прыкметаў дзейнасці трэціх асобаў», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі, што распаўсюдзіла агенцтва PAP. Рамонт трубы плануецца скончыць 8 жніўня.

Месца выцеку сыравіны з нафтаправоду «Дружба» ў Польшчы.
Фота: Anna Trzeciakowska / X.com

Інцыдэнт адбыўся 5 жніўня ў гміне Ходэч у цэнтральнай частцы Польшчы. Праз выцек сыравіны спынілі перапампоўку па адной галіне нафтаправоду «Дружба» ў кірунку Нямеччыны. Другая магістраль працуе ў звычайным рэжыме.

Што сталася прычынаю здарэння, пакуль не вядома, аднак дакладна не дыверсія.

«Інцыдэнт не мае прыкметаў дзейнасці трэціх асобаў», – заявіў аператар «Pern».

Пашкоджаны кавалак трубы выразалі, новы рыхтуецца да ўсталявання. Рамонт плануецца закончыць 8 жніўня раніцою.

Сёння ж пачнецца рэкультывацыя тэрыторыі побач з месцам выцеку. Адтуль ужо вывезлі 50 кубаметраў забруджанага грунту.

Hавiны
У Польшчы адлучылі адну з нітак нафтаправоду «Дружба»
2023.08.06 15:36

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў