МУС пагражае беларусам крымінальнымі справамі за запуск феерверкаў


МУС Беларусі ў сваім Telegram-канале апублікавала заяву прадстаўніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргея Мірончыка. Той папярэдзіў, што ўзрываць петарды і феерверкі ў грамадскіх месцах забаронена.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pixabay.com

Напярэдадні навагодніх святаў МУС Беларусі нагадала пра забарону запускаць феерверкі і петарды ў грамадскіх месцах. Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Мірончык заявіў, што парушальнікам пагражае і адміністратыўны, і нават крымінальны пераслед:

«У выпадку выкарыстання піратэхнікі з яўнаю непавагаю да грамадства, што парушае грамадскі парадак і спакой грамадзянаў, дзеянні могуць кваліфікавацца як дробнае хуліганства, за якое прадугледжаная адміністратыўная адказнасць. У выпадку прычынення значнай шкоды здароўю або маёмасці навакольных, вінаваты будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, а таксама давядзецца скампенсаваць матэрыяльную і маральную шкоду».

Беларусам параілі набываць піратэхніку толькі ў адмысловых крамах, а выкарыстоўваць паводле інструкцыі. Запускаць феерверкі дазваляецца ў бязлюдных і бяспечных месцах, у дастатковай адлегласці ад будынкаў і аўтамабіляў, распавялі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў