Расея ўчыніла ракетную атаку на Дняпро, ёсць параненыя


Увечары 14 красавіка сілы паветранай абароны Украіны збілі расейскую крылатую ракету над Дняпроўскім раёнам. Абломкі пашкодзілі жылыя дамы, ёсць пацярпелыя.

Абломкі расейскай ракеты ўпалі на аўтамабіль у Любімаўскай грамадзе.
Фота: dnipropetrovskaODA / Telegram

Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак паведамляе, што ўсяго пацярпелі 8 чалавек: пяцёра ў Дняпры і трое ў Любімаўскай грамадзе. Пашкоджаныя прыватныя будынкі.

У Дняпры атрымалі раненні трое мужчынаў, жанчына і 15-гадовы падлетак (у яго аскепкавыя раненні і кантузія).

У Любімаўскай грамадзе абломкі ўпалі на аўтамабіль, пацярпелыя ад шпіталізацыі адмовіліся.

Акрамя таго, Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што ўвечары 14 красавіка Расея запусціла дзве кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59 па Адэшчыне. Гэтыя ракеты таксама былі знішчаныя сіламі паветранай абароны. Інфармацыі пра пацярпелых або разбурэнні няма.

Hавiны
Новая атака на энергетычную інфраструктуру Украіны: ёсць разбурэнні і ахвяры
2024.03.31 10:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў