Ужо 1465 палітвязняў. Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 20 чалавек


Беларуская праваабарончая супольнасць 15 сакавіка апублікавала заяву аб прызнанні палітвязнямі яшчэ 20 чалавек, асуджаных за «абрáзы» прадстаўнікоў улады, суддзяў, дзяржаўнай сімволікі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сілавікі святкуюць 30-годдзе ўтварэння падраздзялення ДПС «Страла». Менск, Беларусь. 27 лютага 2023 года.
Фота: МВД Беларуси / Telegram

У лік палітычных зняволеных уключылі Вольгу Барушку, Наталлю Пятровіч, Андрэя Сцепанюка, Аляксея Ушакова, Аляксея Аляксейчыка, Кірыла Плакушчава, Максіма Камкова, Паўла Трафімчука, Пятра Старацітарава, Андрэя Аляшкевіча, Станіслава Ільліна, Аляксея Мігно, Дзмітрыя Гарбунова, Яўгена Мірася, Леаніда Уласюка, Дзмітрыя Лазара, Мікалая Клімовіча, Сяргея Зайкоўскага, Юрыя Бубнова, Кацярыну Калыбенку.

Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед «правамерных формаў выказвання меркаванняў». Прызнаныя палітвязнямі «абразілі» сваімі пастамі, каментарамі або выказваннямі сілавікоў і суддзяў, дзяржаўную сімволіку і Аляксандра Лукашэнку – і за гэта іх караюць пазбаўленнем волі ў калоніях на тэрміны да трох з паловай гадоў.

Да дыфамацыйных артыкулаў, якія варта скасаваць, праваабаронцы адносяць арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 КК РБ.

На момант публікацыі ў спісе палітвязняў, які вядзе «Вясна», 1465 чалавек. Гэты спіс відавочна няпоўны: праваабаронцы правяраюць асобна кожную справу на адпаведнасць азначэнню «палітвязень» і не заўсёды паспяваюць за рэпрэсіўнай машынай, а сваякі шэрагу зняволеных не паведамляюць праваабаронцам аб палітычным характары пераследу.

Hавiны
У Баранавічах пакаралі калоніяй «за абразу Лукашэнкі» хворага на анкалогію
2023.02.25 11:59

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў