ЕАБР папярэдзіў Беларусь пра рост пагрозы інфляцыі


Адміністрацыйнае рэгуляванне коштаў працягвае стрымліваць іх рост у Беларусі, аднак на сярэднетэрміновым гарызонце інфляцыйны ціск нарастае. Гэтак у ЕАБР пракаментавалі звесткі пра інфляцыю ў Беларусі за сакавік.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Ва ўмовах дзейнага адміністрацыйнага рэгулявання цэны вельмі абмежавана могуць рэагаваць на рост унутранага попыту, што фармуе інфляцыйны ціск на сярэднетэрміновым гарызонце», – гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе ЕАБР.

У банку звярнулі ўвагу на тое, што ў сакавіку замарудзіўся рост гадавога індэксу коштаў на харчы і тарыфаў на паслугі. У той жа час рост індэксу цэнаў на нехарчовыя тавары паскорыўся.

Нагадаем: гадавая інфляцыя ў Беларусі паводле вынікаў сакавіка склала 5,6 %.

Аналітыка
Выцек з чыноўніцкіх кабінетаў: улады задумалі ўтрымаць гадавую інфляцыю ў 3,5 %
2024.02.22 12:51

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў