У Беларусі правядуць суботнік. На што накіруюць грошы?


Рэспубліканскі суботнік сёлета пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Пастанову падпісаў прэм’ер-міністр, паведамляе прэс-служба ўрада.

Суботнік у Менску
Суботнік у парку Цівалі ў Менску. 12 верасня 2020 году.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

Грошы, якія будуць заробленыя ў гэты дзень, у тым ліку на працоўных месцах, размяркуюць наступным чынам:

35 % накіруюць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Дзецям – ахвярам вайны» у Чырвоным Беразе Жлобінскага раёну.

Яшчэ 35 % належаць Берасцейскаму аблвыканкаму. Гэтыя грошы ўкладуць у стварэнне рэспубліканскага цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці.

Астатнія 30 % заробленых на суботніку сродкаў пералічаць на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, размешчаных у вобласцях і ў Менску.

Аб’ектыў
66 суботнікаў: колькасць народных прыбіранняў у Беларусі б’е рэкорды
2024.04.13 21:39

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў