Фільм пра Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму прэстыжнага кінафестывалю ў ЗША


Фільм пра нашую каляжанку, палітзняволеную журналістку тэлеканалу «Белсат» Кацярыну Андрэеву трапіў у конкурсную праграму кінафестывалю «Трайбека» у Нью-Ёрку.

Фота: Tribeca / facebook

Гаворка пра ігравы фільм «Пад шэрымі нябёсамі» – гэта поўнаметражны дэбют рэжысёркі Марыі Тамковіч. Фільм заснаваны на гісторыі Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), асуджанай у Беларусі на больш за 8 гадоў зняволення за сумленную журналісцкую працу.

«Перш за ўсё, я хацела бы падзякаваць Катарыне Андрэевай і яе мужу Ігару Ільяшу за іх гісторыю і смеласць. Тое ж самае тычыцца і Дар’і Чульцовай, якая ласкава не толькі падзялілася сваім досведам, але і зʼявілася ў фільме», – напісала рэжысёрка ў сваім Фэйсбуку.

Гісторыя Каці сапраўды ўражвае і кранае. Таму не дзіўна, што яна стала асновай сюжэту для некалькіх фільмаў. Кароткаметражны фільм «У жывым эфіры» («Na żywo») выйшаў летась і працягвае атрымліваць узнагароды на розных кінафестывалях. На сёння ў фільму ўжо ёсць каля 10 узнагародаў.

Фестываль «Трайбека» адкрыецца 5 чэрвеня. У якасці яго галоўнай місіі заяўлены неабходнасць пераасэнсавання кінематаграфістамі іх уплыву на грамадскую свядомасць і папулярызацыю незалежнага кіно.

Гісторыі
«Сняжынка ў пекле». Кацярына Андрэева адзначае дзень нараджэння за кратамі, ёй 30 гадоў
2023.11.02 07:54

Ася Саковіч belsat.eu

 

Стужка навінаў