Чацвёрты раз запар асудзілі бацьку палітвязня Мікіты Залатарова


У Гомлі адбыўся яшчэ адзін суд над бацькам палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаілам Лапуновым – яго асудзілі чацвёрты раз запар. Ён правёў за кратамі ўжо 45 содняў, піша «Гомельская Вясна».

Міхаіл Лапуноў, бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова.
Фота: АВ / Белсат

Напярэдадні выхаду пасля адбыцця трэцяга запар адміністратыўнага арышту перазатрымалі бацьку палітвязня Міхаіла Лапунова. Суддзя Цэнтральнага раёну Гомля Сяргей Кармановіч прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні правапарушэння. Мужчыну адправілі за краты чацвёрты раз запар.

Да гэтага бацьку палітзняволенага тройчы абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Праваабаронцы пакуль не паведамляюць, што прысудзіў суд. Нагадаем, Міхаіла Лапунова ўжо тройчы каралі 15 соднямі арышту. Калі і апошні суд скончыўся такой жа самай пастановаю – мужчына павінен будзе правесці за кратамі 60 содняў запар.

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51

Сын Міхаіла – Мікіта Залатароў – адзін з наймалодшых затрыманых пасля пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу – за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў ягоным родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў зняволення.

Hавiны
Зараз у турмах знаходзяцца 9 палітзняволеных-падлеткаў
2023.07.29 14:19

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў