Следчыя выклікалі на допыт Ігара Банцэра


Былога палітвязня Ігара Банцэра выклікалі ў гарадзенскі Следчы камітэт і дапыталі ў якасці сведкі па справе «Вясны». Запыт на допыт прыйшоў з Генеральнай пракуратуры.

Игорь Банцер после выхода с «химии»
17 снежня з «хіміі» у Віцебску выйшаў на волю палітзняволены рок-музыка і актывіст Ігар Банцэр. Ён адбыў увесь прызначаны тэрмін, а апошнія 22 дні перад вызваленнем правёў у ШІЗА. Горадня, Беларусь. 17 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Гарадзенскі Следчы камітэт выклікаў на допыт былога палітвязня Ігара Банцэра. Гутарка, запыт на якую прыйшоў з Генпракуратуры, доўжылася паўгадзіны, музыка адмовіўся ад дачы тлумачэнняў, спаслаўшыся на 27 артыкул Канстытуцыі.

«На допыт узяў з сабой рэчы, закінуў некалькі кніг у сумку – на выпадак арышту на першы час пачытаць. Размова была напружаная, але максімальна карэктная», – пракаментаваў Ігар.

Следчыя запатрабавалі да былога палітвязня даць падпіску аб неразгалошванні, але Ігар адмовіўся падпісваць дакумент.

Ігар Банцэр – гарадзенскі панк-рок музыка і актывіст. 20 кастрычніка 2020 году яго затрымалі і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у майтках перад міліцэйскай машынай. Музыка правёў у СІЗА гарадзенскай турмы 5 месяцаў: яго кідалі ў адзіночную камеру, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі, змяшчалі ў карцар. Падчас суду, каб абараніць свае правы, Банцэр абвесціў сухое галадаванне, якое трымаў без вады і ежы 16 дзён, да вынясення выраку.

19 сакавіка летась суддзя Наталля Козел прысудзіла яму 1,5 года «хіміі». Банцэр выйшаў на волю з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня 2021 года. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін. За ўвесь час віцебскай «хіміі» актывіст прасядзеў у ШІЗА 82 дні. На знак пратэсту ён неаднаразова абвяшчаў галадоўкі, падчас адной з іх схуднеў на 10-15 кг.

Артыкулы
Ігар Банцэр: я не выйшаў на волю, я выйшаў у рэчаіснасць Беларусі
2021.12.18 16:21

belsat.eu

Стужка навінаў