У Бабруйскім ІЧУ пяць затрыманых трымаюць галадоўку


Пяць чалавек, якіх затрымалі на Дні Волі, трымаюць галадоўку ў Бабруйскім ізалятары часовага ўтрымання.

Бабруйскі ІЧУ.
Фота: nash-dom.info

30 сакавіка стала вядома, што жыхар Бабруйску Павел Кабанчук, якому суд даў 15 содняў арышту за налепку з Пагоняй на аўтамабілі, ужо чацвёрты дзень трымае галадоўку.

Пра гэта напісала яго маці Таісія на сваёй старонцы ў Facebook. Таксама яна кажа, што Паўлу некалькі дзён запар не дазваляюць перадаць ваду.

А сёння, 1 красавік, стала вядома, што акрамя Паўла Кабанчука, галадуюць яшчэ чацвёра мужчын. Гэта Іван Манько, Уладзімір Міхалап, якога асудзілі на 30 содняў, інвалід III групы Сяргей Бяляеў і Аляксандр Парахневіч, якога суд пакараў 20 содняў арышту.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў