Раман Пратасевіч трапіў у спіс экстрэмістаў


Памілаваны Раман Пратасевіч з’явіўся ў спісе экстрэмістаў, які вядзе МУС Беларусі, 1 снежня.

Раман Пратасевіч на судзе. 3 траўня 2023 года, Менск.
Фота: belta.by

Побач з прозвішчам Пратасевіча стаіць пазнака «судзімасць не пагашаная». Таксама ў спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка. Яны разам працавалі над тэлеграм-каналам «NEXTA», судзілі іх у Беларусі таксама разам.

Фрагмент спісу экстрэмістаў. Здымак: «Белсат»

У траўні Сцяпана Пуцілу завочна пакаралі 20 гадамі зняволення, Яна Рудзіка – 19. А Рамана Пратасевіча ў Менску засудзілі на 8 гадоў. Пазней Лукашэнка памілаваў яго.

У траўні КДБ выключыў Пратасевіча са спісу тэрарыстаў.

Усяго ў Беларусі 3595 грамадзянаў, якія нібыта маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Hавiны
Палітзняволеную Соф’ю Сапегу вызвалілі
2023.06.07 19:27

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў